Разделы сайта

Главная

Архив новостей

26.10.2018

Роднае слова

   Вучэбная праграма дашкольнай адукацыі рэкамендуе пералік лепшых мастацкіх  і фальклорных твораў і дакладна акрэслівае задачы па азнаямленню з імі  дзяцей розных узроставых груп (пачынаючы з першай малодшай групы)

-беларускія народныя песенькі і пацешкі;

-беларускія народныя казкі;

-беларускія народныя гульні;

-творы беларускіх паэтаў і пісьменнікаў;

Паважаныя бацькі!

  Згодна праграме выхавацелі дашкольнай адукацыі  падрыхтавалі некаторыя беларускія  вершы для дзяцей малодшага і сярэдняга ўзросту:

Чытаем вершы з дзецьмі

(ад двух да трох год)

 Канстанцыя Буйло

«Дзіцячы сад»

Нас усіх у сад дзіцячы

Водзяць мамы. Мы не плачам.

Я дык нават вельмі рад,

Што іду ў дзіцячы сад.

Віктар Шніп

«Кураняты»

З раніцы ля хаты

Ходзяць кураняты—

Курыцыны дзеткі,

Жоўтыя, як кветкі.

Клічу куранятак,

Сыплю ім зярнятак.

Ды яны не чуюць—

Між сабой ваююць.

 

Сяргей Сокалаў

«Мішка»

Я свайму малому Мішку 

Пачытаю казку-кніжку. 

Ён паслухае мяне 

І ціхусенька засне. 

Іван Муравейка 

«Я сама»

 Хадзі, будзем апранацца...

— Я сама! Я сама!

— Хадзі, будзем умывацца...

— Я сама! Я сама!

— Дык хадзі хоць прычашу я...

— Я сама! Я сама!

Вось умеліца якая

Наша Танечка малая!

  Чытаем вершы з дзецьмі

(ад трох да чатырох год)

 Леанід Рашкоускі

“Я хачу салдатам стаць”

Як і мой калісьці тата,

Стаць і я хачу салдатам

І Айчыне даць прысягу

На адданасць

І адвагу.

І у салдацкім шынялі

Мір ахоуваць на зямлі.

 

Сяргей Сокалаў-Воюш

“Блакіт нябёс”

Блакіт нябёс, і белы бусел,

І кветкі у полі, як абрус…

Мой край завецца Беларуссю,

А сам я – хлопчык – беларус.

 

Мікола Хведаровіч

“Свеціць, як сонца, ад самай калыскі…”

Свеціць, як сонца,

Ад самай калыскі

Вобраз любімы,

Родны і блізкі.

Маміна імя

Самае лепшае,

Маміна слова

Найдаражэйшае.

Мама! Матуля!-

Чароунае слова

Песняй ласкавай

Гучыць на усіх мовах.

 

Якуб Колас

“Храбры певень”

Па надворку певень ходзіць,

За сабою куры водзіць

І крычыць: - Сюды! Сюд!

Як кіуне ён галавою,

Сыплюць куры чарадою –

Як адна бягуць туды.

А калі хто кур пужае,

Певень грозна загукае:

Хто такі там? Хто такі?

 

Чытаем беларускія вершы з дзецьмі

(ад чатырох да пяці гадоў)

 

Т. Кляшторная

“Сукенка раскажа”

Не расказвала Аленка,

Ела суп ці ела кашу. 

Лепш за ўсё яе сукенка 

Нам сама пра ўсё раскажа. 

 

Т. Кляшторная

“Ветлівыя словы”

"Калі ласка", "дзякуй", "добры дзень" - 

Ветлівыя словы чую ад людзей. 

Ветлівымі словамі 

Трэба даражыць, 

З ветлівымі словамі 

Лёгка жыць. 

 

Т. Кляшторная

«Не свапная»

Я цукеркі несла ў садзік. 

Папрасіў адну Ўладзік, 

За Ўладзікам - Люцынка, 

А за ёю - Стась, Янінка, 

І яшччэ падбегла Міла: 

— Мне цукеркі не хапіла! 

— На, апошнюю трымай, 

 

Т. Кляшторная

“Паўцякалі цацкі”

Зноў без адпачынку 

Завіхаўся Федзя: 

Паламаў машынку, 

Разарваў мядзведзя, 

Паадкручваў вушы 

Шэранькаму зайку, 

Перамазаў тушшу 

Штонікі і майку. 

З гэтае прычыны 

Цацкі паўцякалі: 

Заяц — да Марыны, 

А мадзведзь — да Валі. 

 

Т. Кляшторная “Шпак”

На бярозцы пад акном 

Я шпаку прыладзіў дом. 

Толькі адысці паспеў — 

Шпак адразу прыляцеў. 

Дом утульны аглядае, 

Песню весела спявае. 

У шпака ёсць у двары 

Вельмі добрыя сябры. 

 

Т. Кляшторная “Дожджык”

Дожджык часты сыпаў, ліў, 

Па двары ручай паплыў. 

Пабягу хутчэй гуляць 

І караблікі пускаць. 

Парасон я распрастаў 

Дождж адразу перастаў. 

Напужаўся, мабыць, ён, 

Як убачыў парасон. 

 

Валянцін Рабкевіч 

“Едзе восень” 

Змоўкла наваколле, 

Лес адгаманіў. 

Едзе восень полем

На рабым кані. 

А за сінім борам — 

Я разгледзеў сам — 

Сядзе ў санкі скора 

Белая зіма. 

С. Сокалаў-Воюш

“Блакіт нябёс”

Блакіт нябёс, і белы бусел, 

І кветкі ў полі, як абрус... 

Мой край завецца Беларуссю, 

А сам я - хлопчык-беларус. 

 

Янка Купала

“Лістапад”

З буйных ліп і бяроз

Лісты валяцца.

Між павалаў і лоз

Рассыпаюцца.

Шапацяць, шалясцяць

Залацістыя,

Ўвысь галінкі глядзяць

Пусталістыя.

А як прыйдзе вясна —

Ўсё адменіцца,

I галінкі ізноў

Зазяленяцца.

 

Эдуард Валасевіч

“Сама”

Вавёрачка арэшак ухапіла

I так, і сяк яго на зуб бярэ,

Але ці не хапае сілы,

Ці дужа цвёрды той арэх,

Ды ён не паддаецца…

– Давай сюды! – Матуля весела смяецца. –

Малая ты яшчэ, дапамагу,

Бо кволенькія зубкі...

– Не дам! – Вавёрачка надзьмула губкі. –

Сама я раскусіць змагу!

I што б вы думалі? Хапіла сілы.

Хоць не адразу — ды сама

Арэшак раскусіла!

Без цяжкасцей і перамог няма!

 

 

Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно
Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно