Установа дашкольнай адукацыі функцыянуе
са жніўня 1976 года
Загадчык: Даўгун Наталля Яўгенаўна
Намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці:
Якоўчык Людміла Лявонцьеўна
Медыцынскія сёстры - Дуньковіч Валянціна Цімафееўна
Якуш Зоя Мікалаеўна
Установа дашкольнай адукацыі наведвае 100 выхаванцаў ва ўзросце ад двух да шасці гадоў. У дашкольнай установе функцыянуе 6 груп:
першая малодшая група (выхаванцы ад двух да трох гадоў) - 1 група,
другая малодшая група (ад трох да чатырох гадоў) - 2 групы,
сярэдняя група (ад чатырох да пяці гадоў) - 1 група,
старшая група (ад пяці да сямі гадоў) - 1 група,
спецыяльная група для дзяцей з цяжкімі парушэннямі маўлення
(ад чатырох да сямі гадоў) - 1 група.
Ва ўстанове дашкольнай адукацыі прадугледжана арганізацыя работы музычна - фізкультурнай залы, кабінета настаўніка - дэфектолага, метадычнага кабінета, медыцынскага блока.
Згодна з праектнай дакументацыяй установа разлічана на 110 месцаў. Час знаходжання выхаванцаў ва ўстанове адукацыі 10.5 гадзін.
Час знаходжання выхаванцаў у дзяржаўнай ўстанове адукацыі "Дзічячы сад №4 г. Драгічына" 7.30 - 18.00. Выхадны дзень - субота, нядзеля.
Адукацыйны працэс з выхаванцамі вядуць 14 педагогаў:
загадчык -1
намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці -1
выхавальнікі дашкольнай адукацыі- 9
настаўнік-дэфектолаг - 1
музычны кіраўнік – 1
кіраўнік фізічнага выхавання - 1
Адукацыйны ўзровень педагогаў:
вышэйшая адукацыя - 11
сярэдняе спецыяльнае - 3
Кваліфікацыйны ўзровень педагогаў:
Вышэйшая кваліфікацыйная катэгорыя - 6
Першая кваліфікацыйная катэгорыя -5
Другая кваліфікацыйная катэгорыя - 3
ЗАДАЧЫ І ФУНКЦЫІ УСТАНОВЫ ДАШКОЛЬНАЙ АДУКАЦЫІ
(вытрымка з пастановы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 4 жніня 2022 г. №230):
4.Прадметам дзейнасці ўстановы дашкольнай адукацыі з'яўляецца навучанне і выхаванне дзяцей ранняга і дашкольнага ўзросту.
5.Асноўнымі задачамі ўстановы дашкольнай адукацыі з'яўляюцца:
ахова жыцця і ўмацаванне фізічнага і псіхічнага здароўя выхаванцаў;
забеспячэнне рознабаковага развіцця асобы выхаванца ў адпаведнасці з яго узроставымі і індывідуальнымі магчымасцямі, здольнасцямі і патрэбамі;
фарміраванне ў выхаванцаў маральных норм, кампетэнцый, неабходных для набыцця сацыяльнага вопыту;
падрыхтоўка да працягу адукацыі; аздараўленне
6. Асноўнай функцыяй установы дашкольнай адукацыі з'яўляецца стварэнне умоў для:
навучання і выхавання, ранняй сацыялізацыі выхаванцаў;
асваення зместу адукацыйнай праграмы дашкольнай адукацыі дома для выхаванцаў, якія па медыцынскіх паказаннях пастаянна не могуць наведваць установу дашкольнай адукацыі;
атрымання адукацыі выхаванцамі з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця і аказанні ім карэкцыйна-педагагічнай дапамогі;
фізічнага, сацыяльна-маральнага, асобаснага, пазнавальнага, маўленчага і эстэтычнага развіцця выхаванцаў;
фарміравання ў выхаванцаў грамадзянскасці і нацыянальнай самасвядомасці, асноў патрыятызму, традыцыйных каштоўнасных установак;
далучэння выхаванцаў да агульначалавечых каштоўнасцей і сучасных традыцыям; развіцця ў выхаванцаў агульных і спецыяльных здольнасцей да розных відаў дзейнасці і творчасці;
выяўлення і развіцця індывідуальных схільнасцей выхаванцаў і іх інтэлектуальна-творчага патэнцыялу;
забеспячэння пераемнасці дашкольнай і I ступені агульнага сярэдняга адукацыі;
арганізацыі харчавання і аказання медыцынскай дапамогі, пражывання (пры неабходнасці) выхаванцаў;
забеспячэння сацыяльна-педагагічнай падтрымкі выхаванцаў і аказання ім псіхалагічнай дапамогі.
Спасылка на нарматаўна-прававы акт: (Пастанова Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 04.08.2022г. №230).